Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Рыжанкоў Максім Уладзіміравіч
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся ў 1972 годзе ў г.Мінску.
У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны факультэт, спецыяльнасць "міжнароднае права").
У 2003 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ("дзяржаўнае і мясцовае кіраванне").
У 1994-1996 гадах - супрацоўнік Цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 1996-2000 гадах - супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.
У 2000-2003 гадах - начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2003-2005 гадах - саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
У 2005-2006 гадах - начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2006-2012 гадах - начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2012-2014 гадах - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму.
У 2015-2017 гадах - першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі.
Са снежня 2016 года - Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чупрыс Вольга Іванаўна
Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася ў 1969 годзе ў г.Мінску.
У 1992 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства". Доктар юрыдычных навук, прафесар.
У 1992 годзе - дзяржаўны натарыус дзяржаўнай натарыяльнай канторы Маскоўскага раёна г.Мінска ўпраўлення юстыцыі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
У 1992-1997 гадах - аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1997-2004 гадах - выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2004-2005 гадах - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2005-2010 гадах - дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2010-2015 гадах - намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2015-2018 гадах - загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2018-2019 гадах - прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Са снежня 2019 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ягораў Аляксандр Андрэевіч
Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1985 года ў Мінску.
У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2012-м - магістратуру Williams College.
У 2007-2009 гадах працаваў спецыялістам першай катэгорыі, вядучым спецыялістам аддзела аналізу і прагназавання сістэмных банкаўскіх рызык упраўлення аналізу ўстойлівасці банкаўскай сістэмы галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Беларусі.
У 2009-2011 гадах - эканаміст прадстаўніцтва Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі.
У 2012-2013 гадах - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення фінансавай, падатковай, грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі - начальнік упраўлення грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі, начальнік галоўнага ўпраўлення фінансавай, падатковай, грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі.
У 2013-2015 гадах - начальнік галоўнага ўпраўлення аналізу і прагназавання фінансавага сектара Міністэрства эканомікі.
У 2015-2021 гадах - дырэктар фінансава-эканамічнага дэпартамента, дырэктар цэнтра стратэгічнага развіцця і эканамічных даследаванняў, выканаўчы дырэктар, намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк".
У 2021-2024 гадах працаваў на пасадзе старшыні праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".
З сакавіка 2024 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пярцоў Уладзімір Барысавіч
Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Віцебску.
У 1996-м скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1995-1999 гадах - рэдактар Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання, у 1999-2002 гадах - галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання.
У 2002-2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб'яднанне.
У 2003-2008 гадах - дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра "Тэлерадыёкампанія "Гродна".
2008-2010 гады - дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала "РТР-Беларусь" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".
2010-2021 гады - дырэктар Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі.
У 2021-2024 гадах працаваў Міністрам інфармацыі.
З красавіка 2024 года - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.