Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі
У Беларусі актыўна развіваюцца нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі: друкаваныя, тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ, сеткавыя выданні.
Асноватворным нарматыўным прававым актам, які рэгулюе ўзаемаадносіны ў медыйнай сферы, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".
На 1 мая 2024 года ў краіне зарэгістравана:
- 915 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (365 газет, 535 часопісаў, 14 бюлетэняў, 1 каталог), з іх 399 дзяржаўных і 516 недзяржаўных;
- 7 інфармацыйных агенцтваў: 2 дзяржаўныя і 5 недзяржаўных;
- 57 сеткавых выданняў (49 дзяржаўных, 8 недзяржаўных);
- 177 тэлерадыёвяшчальных СМІ, з іх 98 дзяржаўных (57 радыёпраграм і 41 тэлепраграма) і 79 недзяржаўных (29 радыёпраграм і 50 тэлепраграм).
Нягледзячы на ўсё большую канкурэнцыю на інфармацыйным рынку, айчынныя СМІ па-ранейшаму застаюцца галоўнай крыніцай інфармацыі для беларусаў.
Буйнейшымі нацыянальнымі медыя з’яўляюцца Белтэлерадыёкампанія , ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" , выдавецкі дом "Беларусь сёння", выдавецкі дом "Звязда", Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Ва ўмовах змянення сусветнай інфармацыйнай прасторы і дынамічнага развіцця тэхналогій, фарматаў, метадаў падрыхтоўкі і перадачы інфармацыі медыйная галіна Беларусі сёння актыўна рухаецца ў напрамку лічбавай трансфармацыі.