Турызм

У рэйтынгу самых гасцінных краін свету Welcoming Countries Rank - 2023 (у якім краіны ацэньваюцца па магчымасцях бязвізавага рэжыму і афармлення візы ў аэрапорце) Беларусь заняла 53-е месца сярод 199 краін.

Турысты выбіраюць Беларусь у тым ліку дзякуючы візітным карткам краіны – чысціні і бяспецы. У сучасным свеце гэтыя якасці становяцца вялікай канкурэнтнай перавагай.

Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 мясцін для падарожжаў у 2020 годзе паводле версіі выдання National Geographic, якое раіць наведваць пушчу ў верасні-кастрычніку.

Беларускі Дзед Мароз узначаліў рэйтынг самых папулярных Дзядоў Марозаў у краінах СНД і Грузіі згодна з данымі турыстычнага партала ТурСтат (Расійская Федэрацыя). Сядзібу беларускага Дзеда Мароза штогод наведваюць каля 150 тыс. чалавек.