Падпісаны Указ аб страхаванні ўраджаю ў 2024 годзе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка падпісаў Указ № 131 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2024 годзе".

    Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі і страхавыя тарыфы па іх абавязковым страхаванні з дзяржаўнай падтрымкай на бягучы год.

    Акрамя таго, устаноўлены працэнты пакрыцця ўрону і затрат на перасяванне ў гэтым годзе пры гібелі сельгаскультур, урону пры гібелі (падзяжы), экстранным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

    Указ накіраваны на забеспячэнне страхавой абароны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.