Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу

Указ № 179 ад 29 красавіка 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў Указ № 179 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу".

Дакумент прадугледжвае прызыў у 2024 годзе ва Узброеныя Сілы і органы пагранічнай службы грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі абучэнне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.

Мерапрыемствы, прадугледжаныя Указам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Беларусі штогод на планавай аснове.

Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу ва Узброеных Сілах і органах пагранічнай службы, забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.