Пётр Мсціславец (XVI ст.)
Выхадзец з мяшчанаў, карэнны жыхар горада Мсціслаўе. Так здарылася, што амаль усё жыццё яму давадзілася быць "другім". Пётр Цімафеевіч Мсціславец трапіў у Маскву, калі там ішла падрыхтоўка да стварэння друкарні і паўсюль адшукваліся умельцы, здатныя да "ізображенія кніг іхудожественным тісненіем". Так ён стаў дапамагаць Івану Фёдараву і па сутнасці меў справу з першадрукаваннем. Таленавітая праца Пятра Мсціслаўца, яго шрыфты і арнаменты былі заўважаны і ацэнены нават царом. У кнігах І.Фёдарава і П.Мсціслаўца дзейнасць цара ўхвалялася, але з цягам часу, калі Іван Грозны ўзяў курс на жорсткасць і падаўленне ўсякага іншавер'я, Федараў і Мсціславец пакінулі Маскву і паехалі ў Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў сайго роду пратэст. У Вільні наш суайчыннік абсталяваў друкарню ў доме купцоў Мамонічаў. З гэтага часу разыходзяцца шляхі І.Фёдарава і П.Мсціслаўца. Пачаўшы працаваць асобна, друкары паказалі, што, як майстры, яны вартыя адзін аднаго. У 1575 годзе Пётр Мсціславец выдаў Евангелле - першую працу, дзе яго прозвішча стаяла першым. Ён быў прыхільнікам асветы беларускага народа з дапамогай Слова. |