Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам ”За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“
У сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастанаўляю:
1. За мужнасць і стойкасць, праяўленыя абаронцамі беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагародзіць вымпелам ”За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“ наступныя гарады і іншыя населеныя пункты Рэспублікі Беларусь:
горад Лепель; горад Пінск; горад Рагачоў; гарадскі пасёлак Расоны; гарадскі пасёлак Сураж.
2. Дадзены Указ уступае ў с і лу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |