Карта сайтаО порталеEnglish versionБеларуская версiя
ГЛАВА ГОСУДАРСТВА
СОБЫТИЯ
ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПОЛИТИКА
РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
География  Государство  Регионы 
Экономика  Право  История и Культура 
КАТАЛОГ РЕСУРСОВ
АРХИВЫ
по сайту по сайтам госорганов
ГлавнаяРеспублика БеларусьГеографияТуризмГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Дуга мерыдыяна Струвэ
Спаса-Праабражэнская царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Барысаглебская (Каложская) царква
Аўгустоўскі канал
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
border=0 border=0
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль

Палацава-паркавы ансамбль
г. Нясвіж

Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль -- адзін з прыгажэйшых і цікавейшых у Беларусі комплексаў. Будаўніцтва мураванага замка пачалося ў 1582 г. па ініцыятыве Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які стала пасяліўся ў Нясвіжы і задаўся мэтай стварыць тут рэпрэзентатыўную княжацкую рэзідэнцыю. Вядома, што першапачаткова ў Нясвіжы існаваў драўляны замак, пабудаваны ў першай палове 16 ст. Мікалаем Радзівілам Чорным, ці нават яшчэ раней пры Кішках. У 1533 г. драўляны замак ужо згадваецца ў пісьмовых крыніцах.

Новы мураваны замак будаваўся побач са старым драўляным. Да пачатку 17 ст. замак ужо быў пабудаваны, меў у плане форму чатырохвугольніка памерамі 160х120 м і вылучаўся магутнымі абарончымі збудаваннямі. Абарончая сістэма ўключала насыпныя валы з вонкавай каменнай абмуроўкай і мураванымі стайнямі унутры, бастыёнамі, глыбокі і шырокі роў, запоўнены вадой. Па меркаванню М. Ткачова, абарончыя збудаванні нясвіжскага замка адносіліся да новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы.

За ўмацаваннямі размяшчаліся тры асобныя мураваныя карпусы і ўязная брама. У сярэдзіне дзядзінца знаходзілася студня. Цэнтральны корпус -- уласна палац, быў прамавугольны ў плане, трохпавярховы, з чатырма васьміграннымі вуглавымі вежамі, з алкежамі на калонах на бакавых фасадах і лоджыяй-галерэяй на галоўным фасадзе. Стаяў насупраць брамы.

Справа ад брамы пры вале быў узведзены трохпавярховы з падвалам (піўніцамі) будынак "камяніца замкавая", да якога з паўднёва-ўсходняга боку прымыкала высокая дазорная вежа. З боку вала на фасадзе меліся прамавугольныя ў плане алкежы. На галоўным фасадзе былі вылучаны парталамі і гербавым картушам два ўваходы.

Злева ад брамы пабудаваны двухпавярховы меншых памераў, прамавугольны ў плане корпус, у якім размяшчаўся цэйхгаўз. Ён таксама быў злучаны памостам з валам.

На дзядзінец умацаванага комплексу праводзіла мураваная брама, размешчаная ў курціне паўночна-заходняга вала. З боку двара над брамай узвышалася вежа з гадзіннікам. Акрамя таго на дваровым фасадзе брамы знаходзіўся абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Паводле іспіса нвентара 1658 г., у замку было 12 залаў. Залы і іншыя пакоі былі аздоблены мармурам, разьбой, ляпнінай, роспісамі, карцінамі, камінамі.

У 1706 г. у час ваенных дзеянняў нясвіжскі замак значна пацярпеў, доўга знаходзіўся ў запусценні. Толькі ў 1720-я гг. на замку пачаліся будаўнічыя работы пад кіраўніцтвам архітэктара К. Ждановіча. Да сярэдзіны 18 ст. замак быў адноўлены ў новым выглядзе. Асобна размешчаныя карпусы устаўкамі былі аб'яднаны ў адно цэлае. У 1740 г. К. Ждановіч пабудаваў новую палацавую капліцу.

У канцы 18 ст. замак зноў атрымаў пашкоджанні і тут вяліся аднаўленчыя работы. На працягу 18 ст. у аднаўленні і пашырэнні замка ўдзельнічалі такія вядомыя архітэктары як М. Педэці, М. Фларыяновіч, К. Спампані, А. Лоцы, Л. Лутніцкі. З таго часу ў асноўных абрысах нясвіжскі палац захаваўся да нашага часу. План замка стаў уяўляць замкнёны комплекс карпусоў з вялікім унутраным дваром. Яго форма не мае выразнай геаметрычнай канфігурацыі, увесь комплекс характарызуецца асіметрычнасцю кампазіцыі, што з'явілася вынікам шматэтапнага будаўніцтва і адсутнасцю адзінага плана. Уязная брама з вежай і цэнтральны корпус размешчаны амаль на адной восі, бадай адзінай у ансамблі. Цэнтральны корпус, перабудаваны ў сярэдзіне 18 ст. і атрымаўшы па цэнтру павышаны да чатырох з паловай паверхаў рызаліт, з'яўляецца галоўным ва ўсім ансамблі. Ён дамінуе і сваім архітэктурна-дэкаратыўным рашэннем. З боку ўнутранага двара корпус выглядае вельмі пластычным дзякуючы выкарыстанню ў яго афармленні пілястраў, ляпніны, скульптурных уставак. На галоўным фасадзе меў галерэю, аздобленую балюстрадай. У ніжнім паверсе размяшчаліся службовыя памяшканні, у верхнім - княжацкія апартаменты з вялікай колькасцю парадных і жылых памяшканняў.

Два бакавыя карпусы, аб'яднаныя з цэнтральным дыяганальнымі ўстаўкамі аформлены больш сціпла.

Уязная брама з арачным праездам ў выглядзе тунэля праразала земляны вал. У надбрамнай вежы, якая мела наверсе гадзіннік, размяшчаліся ў ніжнім ярусе кардэгарда, у верхнім - памяшканні архіва і бібліятэкі.

Злева і справа ад замкавай брамы па-за межамі ўмацаванняў каля ставоў існавалі комплексы жылых, гаспадарчых і вытворчых пабудоў (жыллё прыслугі, свірны, стайні, вазоўні і інш.). У замкавых бастыёнах былі арсеналы, алкежы і каморы.

У 1809 г. палацавы комплекс рэстаўрыраваны архіэктарам М. Цэйзікам.

Такім чынам, перабудаваны ў 18 ст. нясвіжскі замак страціў свае першапачатковыя рысы і істотна змяніў аблічча сваёй фертыфікацыі. Новыя жылыя будынкі надалі замку выгляд вялікасвецкага палацава-замкавага комплексу, абарончыя рысы адышлі на другі план.

З закладкай у 1879 г. парку пейзажнага тыпу завяршылася фарміраванне палацава-паркавага комплексу. Парк складаецца з 5 аўтаномных ландшафтных зон, кожная з якіх мае сваю завершаную кампазіцыю. Ставамі Замкавым і Дзікім паркі падзяляюцца на права- і левабярэжную часткі.

У 1945 г. замак быў прыстасаваны пад санаторый, які знаходзіўся там да 2001 г.

© 2001-2013 Пресс-служба
Президента Республики Беларусь