Аб прысваенні імя І.П.Шамякіна ўстанове адукацыі ”Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт“
У мэтах увекавечання памяці народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна Івана Пятровіча п а с т а н а ў л я ю:
1. Прысвоіць імя І.П.Шамякіна ўстанове адукацыі ”Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт“ і надалей называць яе: установа адукацыі ”Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна“.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі дадзенага Указа.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |