Аб некаторых пытаннях перамяшчэння музейных прадметаў і (або) музейных калекцый праз мяжу Рэспублікі Беларусь
У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцый, іх агульнадаступнасці і павышэння эфектыўнасці выкарыстання , у тым ліку ў якасці аб ’ ектаў міжнароднага культурнага абмену:
1. Устанавіць, што музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, калі:
вываз ажыццяўляецца ў адпаведнасці з уступіўшым у сілу міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь аб рэстытуцыі культурных каштоўнасцей згодна з рашэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей;
музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь (за выключэннем тых, што прызнаны гісторыка- культурнымі каштоўнасцямі), абменьваюцца на іншыя музейныя прадметы , музейныя калекцыі або прадметы музейнага значэння, якія знаходзяцца ў замежных музеях. Абгрунтаваннем для абмену з’яўляецца рашэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прымаецца па кожнаму факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей пры наяўнасці пісьмовай дамоўленасці паміж музеямі і згодна з хадайніцтвам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб раўназначнасці абмену.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |