Карта сайтаО порталеEnglish versionБеларуская версiя
ГЛАВА ГОСУДАРСТВА
СОБЫТИЯ
ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПОЛИТИКА
РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
География  Государство  Регионы 
Экономика  Право  История и Культура 
КАТАЛОГ РЕСУРСОВ
АРХИВЫ
по сайту по сайтам госорганов
ГлавнаяРеспублика БеларусьИстория и КультураГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Аўгустоўскі канал
Барысаглебская (Каложская) царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Спаса-Праабражэнская царква
Камянецкая вежа
Дуга мерыдыяна Струвэ
border=0 border=0
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

Палацава-паркавы ансамбль:
- палац (1785-1793 гг.)
- Петрапаўлаўскі сабор (1805-1824 гг.)
- капліца-спачывальня (1870-1879 гг.)
- парк (пачатак ХІХ ст.)
г.Гомель, пл.Леніна, 4

Палацава-паркавы ансамбль у г.Гомеле – помнiк архiтэктуры 2-й палавіны ХVIII – XIX стст. Знаходзiцца на высокiм беразе р.Сож. Уключае палац, парк, Петрапаўлаўскi сабор i каплiцу.

Палац пабудаваны ў стылi класiцызму i з'яўляецца кампазiцыйным цэнтрам ансамбля. Галоўны корпус узведзены ў 1777 – 1796 гг. (арх. Аляксееў з удзелам арх. Бланка). У 1800 – 1805 гг. пабудаваны 2 службовыя флiгелi, якiя фланкiруюць галоўны корпус. У 1837 – 1851 гг. праведзена рэканструкцыя i дабудова: галоўны корпус i бакавыя флiгелi злучаны галерэямi з квадратнымi ў плане павiльёнамi; надбудаваны трэцi паверх паўночнага флiгеля, разабраны яго порцiк, зменена ўнутраная планiроўка; на падмурку разабранага паўднёвага флiгеля ўзведзена псеўдагатычная 4-ярусная вежа і павiльён з верхнiм святлом; зменены франтон порцiка галоўнага корпуса, збоку дабудавана веранда; на даху галоўнага корпуса ўстаноўлены скульптуры i балюстрады. Палац рэканструяваны ў 1856 i 1919 – 1920 гг., зруйнаваны i спалены ў 1941 – 1943 гг., адноўлены i рэканструяваны ў 1969 г.

Цяпер галоўны фасад палаца мае 3-часткавую кампазiцыю, аформлены 4-калонным карынфскiм порцiкам. Сярэдняя частка павернутага да ракi фасада аформлена 6-калонным порцiкам. Сцены аздоблены пiлястрамi карынфскага ордара. Планiроўка палаца анфiладная. Цэнтрам аб’ёмна-планiровачнай кампазiцыi з'яўляецца высокая накрытая купалам квадратная ў плане зала, аформленая радамi апрацаваных штучным мармурам калон карынфскага ордара. У канструкцыi купала i скляпенняў залы для надання лёгкасцi канструкцыi выкарыстаны лёгкiя керамiчныя гафрыраваныя трубкi.

Цяпер палац займае Гомельскi абласны краязнаўчы музей.

Тэрыторыя парка - гэта маляўнiчы пейзаж у цэнтральнай частцы Гомеля, якi ўтвараецца высокай тэрасай правага берага р.Сож, якая рассякаецца некалькiмi ярамі – слядамi вадатокаў леднiковага перыяду.

Парк уключаў дзве часткi – пейзажную i рэгулярную, мае рысы рамантызму, характэрнага для першай палавіны ХIX ст. У 1889 г. у парку, недалёка ад Петрапаўлаўскага сабора, у псеўдарускiм стылi была ўзведзена каплiца-пахавальня Паскевiчаў.

Петрапаўлаўскi сабор – помнiк архiтэктуры класiцызму. Пабудаваны ў 1809 – 1824 гг. (арх. Кларк). Цяпер – дзеючы храм. У плане – выцягнуты крыж з развiтым трансептам, кароткiм сярэднiм нефам i невялiкiмi рызнiцамi вакол алтарнай часткi. Сяродкрыжжа завершана купалам на светлавым барабане, якi апiраецца ў iнтэр’еры на 4 слупы. На тарцах 4-дарычныя 6-калонныя порцiкi; па баках нефа – рады паўкалон. У афармленнi фасадаў выкарыстаны класiчны дэкор.

Па канцэнтрацыi i спалучэнню элементаў, а таксама па iх гiсторыка-культурнай значнасцi палацава-паркавы ансамбль у Гомеле не мае аналагаў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Цяпер дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" - адна са старадаўніх і найбольш аўтарытэтных музейных устаноў Рэспублікі Беларусь.

© 2001-2013 Пресс-служба
Президента Республики Беларусь