Карта сайтаО порталеEnglish versionБеларуская версiя
ГЛАВА ГОСУДАРСТВА
СОБЫТИЯ
ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПОЛИТИКА
РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
География  Государство  Регионы 
Экономика  Право  История и Культура 
КАТАЛОГ РЕСУРСОВ
АРХИВЫ
по сайту по сайтам госорганов
ГлавнаяРеспублика БеларусьИстория и КультураГісторыка-культурныя каштоўнасцi
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыка-культурныя каштоўнасцi border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Белавежская пушча
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
Комплекс кляштара езуітаў
Замкавы комплекс "Мір"
Царква абарончага тыпу ў Сынковічах
Аўгустоўскі канал
Барысаглебская (Каложская) царква
Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Спаса-Праабражэнская царква
Камянецкая вежа
Дуга мерыдыяна Струвэ
border=0 border=0
Дуга мерыдыяна Струвэ

Дуга мерыдыяна Струвэ (21 пункт) - ХІХ ст.
Брэсцкая вобласць

Пад кiраўнiцтвам выдатнага расiйскага астранома, геадэзiста i матэматыка, заснавальнiка i першага дырэктара Пулкаўскай абсерваторыi Васiля Якаўлевiча Струвэ было праведзена першае дакладнае вымярэнне вялiкага сегмента дугi зямнога мерыдыяна, што дало магчымасць вызначыць памер i форму нашай планеты. Дакладнасць разлiкаў, зробленых больш як 150 гадоў таму, пацверджана сучаснай спадарожнiкавай праверкай. Дуга Струвэ мае працягласць 2820 кiламетраў i перасякае з поўначы на поўдзень дзесяць еўрапейскiх краiн - Нарвегiю, Швецыю, Фiнляндыю, Расiю, Эстонiю, Латвiю, Лiтву, Беларусь, Украiну i Малдову. Першапачаткова дуга складалася з 258 геадэзiчных пунктаў, якiя былi па-рознаму маркiраваны на мясцовасцi: паглыбленнi ў скалах, жалезныя крыжы, пiрамiды з камянёў, закладзеныя ў зямлю каменныя кубы або спецыяльна ўстаноўленыя абелiскi. Аднак далёка не ўсе пункты гэтай сеткi вучоным зацiкаўленых краiн удалося выявiць у ходзе пошукава-геадэзiчных работ. Таму ў спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны 34 найбольш уцалелыя пункты, пяць з якiх знаходзяцца на тэрыторыi нашай краiны. А ўвогуле ў Беларусi на гэты момант знойдзены 21 пункт геадэзiчнай Дугi Струвэ.

© 2001-2013 Пресс-служба
Президента Республики Беларусь