Карта сайтаО порталеEnglish versionБеларуская версiя
ГЛАВА ГОСУДАРСТВА
СОБЫТИЯ
ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПОЛИТИКА
РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
География  Государство  Регионы 
Экономика  Право  История и Культура 
КАТАЛОГ РЕСУРСОВ
АРХИВЫ
по сайту по сайтам госорганов
ГлавнаяРеспублика БеларусьИстория и КультураКультурныя дзеячы
border=0 border=0 border=0
border=0 Культурныя дзеячы border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Міхаіл Казімір Агінскі
Казімір Семяновіч
Язэп Руцкі
Ілья Капіевіч
Пётр Мсціславец
Сымон Будны
Францыск Скарына
Мікола Гусоўскі
Кірыла Тураўскі
Ефрасіння Полацкая
Культурныя дзеячы Беларусi
border=0 border=0
Францыск Скарына

Францыск Скарына
(каля 1490-1551 гг.),

Беларускі і ўсходнеславянскі асветнік-гуманіст, першадрукар, вучоны, пісьменнік, перакладчык, мастак, графік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца. У 1506 г. скончыў Кракаўскі (Ягелонскі) універсітэт, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1512 г. у Падуанскім універсітэце атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. У заснаванай у Празе друкарні ў 1517-19 гг. упершыню выдаў на царкоўна-славянскай мове ў беларускай рэдакцыі 23 кнігі "Бібліі...". Каля 1520 г. ім была заснавана друкарня ў Вільні, дзе каля 1522 і 1525 гг. былі выдадзены "Малая падарожная кніжыца" і "Апостал". У прадмовах і пасляслоўях да сваіх выданняў Скарына развіваў многія перадавыя ідэі - аб дзяржаўным суверэнітэце, патрыятызме, прававой роўнасці, рэлігійнай і маральнай свабодзе і адказнасці, "натуральным праве", самакаштоўнасці зямнога чалавечага жыцця. Служэнне грамадству Скарына прыраўноўваў да служэння Богу і сваю перакладчыцкую, пісьменніцкую і выдавецкую дзейнасць трактаваў як духоўную ахвяру Радзіме. Творчасць Скарыны ў значнай ступені абумовіла спецыфіку беларускай культуры XVI - XVII ст., спрыяла пашырэнню кнігадрукавання, Гуманізму і Рэфармацыі. Памяць пра вялікага палачаніна ўвекавечана ў розных краінах свету, у тым ліку - помнікам у Полацку, мемарыяльнымі дошкамі ў Вільні, Кракаве і Падуі.

© 2001-2011 Пресс-служба
Президента Республики Беларусь