| Аб мерапрыемствах па святкаванню 120-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа
У сувязі з будучым святкаваннем 120-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай і сусветнай літаратуры, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа пастанаўляю: 1. Зацвердзіць склад Нацыянапьнага арганізацыйнага камітэта па правядзенню ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (прыкладаецца). 2. Нацыянальнаму арганізацыйнаму камітэту распрацаваць і зацвердзіць план правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, прадугледзеўшы арганізацыйна-фінансавае эабеспячэнне дадзеных мерапрыемстваў, шырокую інфармацыйна-растлумачальную, культурную, выдавецкую і міжнародную дзейнасць па прапагандзе творчай спадчыны народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 4. Міністэрствам, іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам аказваць садзейнічанне Нацыянальнаму арганізацыйнаму камітэту па правядзенню ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 5. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка. |