| Аб прысуджэнні прэміі "За духоўнае адраджэнне" 2001 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
1. Прысудзіць прэмію "За духоўнае адраджэнне" 2001 года:
Барабанцаву Віктару Кірылавічу - мастаку-манументалісту Мінскага мастацкага камбіната;
Жараву Паўлу Анатольевічу - кіраўніку іканапіснай школы-студыі пры Мінскім епархіяльным упраўленні;
Крываносу Фёдару Паўлавічу - свяшчэнніку Свята-Духава кафедральнага сабора г.Мінска;
узорнай капэле хлопчыкаў і юнакоў Брэсцкага абласнога Палаца культуры прафсаюзаў (мастацкі кіраўнік - Ігумнава Ала Міхайлаўна);
калектыву работнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю "Выдатнае ліццё".
2. Устанавіць памер прэміі "За духоўнае адраджэнне" 2001 года - 100 мінімальных заработных плат.
3. Міністэрству культуры выдзеліць у 2002 годзе са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва 5 млн.рублёў на выплату прэмій "За духоўнае адраджэнне" 2001 года.
4. Вызваліць асоб, якія прэміраваны ў адпаведнасці з дадзеным Указам, ад спагнання падаходнага падатку па сумах атрыманых прэмій.
5. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашенка
|