Аб прысуджэнні прэміі ”За духоўнае адраджэнне“ 2004 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, п а с т а н а ў л я ю:
1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка–маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію ”За духоўнае адраджэнне“ 2004 года:
Бондар Таісе Мікалаеўне — дырэктару рэдакцыйна–выдавецкай установы ”Літаратура і Мастацтва“;
Бульку Юозасу Вінцавічу — настаяцелю рэлігійнай абшчыны ”Парафія касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай дыяцэзіі Рымска–каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь“;
Загорскай Ніне Сямёнаўне — дацэнту кафедры тэатральнай творчасці факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў“, заслужанаму работніку культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўніку рэспубліканскай навукова–асветнай экспедыцыі ”Дарога да святыняў з Дабратворным агнём ад Труны Гасподняй“;
Савіну Аляксандру Альбертавічу– старшыні праўлення таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Экспасервіс“, кіраўніку выставачнага праекта ”Беларусь Праваслаўная“;
аўтарскаму калектыву па падрыхтоўцы і выданню фотаальбома ”Спадчына Беларусі“ ў складзе Аляксеева Аляксандра Аляксеевіча — рэдактара аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыі тэлевытворчасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Лукашэвіча Алега Вацлававіча — спецыяльнага карэспандэнта аддзела спецпраектаў галоўнай (генеральнай) дырэкцыі тэлевытворчасці Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Шынкевіча Аляксея Рыгоравіча (архімандрыта Алексія) — свяшчэннаслужыцеля Свята–Духава кафедральнага сабора ў г.Мінску.
2. Устанавіць памер прэміі ”За духоўнае адраджэнне“ 2004 года — 100 базавых велічынь.
3. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій ”За духоўнае адраджэнне“ 2004 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
4. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
5. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка |