Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ” За духоўнае адраджэнне“ 2010 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:
1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2010 года:
архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію (Більчанку Паўлу Захаравічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб ’ яднання ”Полацкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы“, – за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць, значны ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды;
бацькам-выхавальнікам дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска Магілёўскай вобласці Сенцовым Тамары Аркадзеўне і Уладзіславу Анатольевічу – за шматгадовую плённую працу па выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
ігуменні Еўдакіі (Ляўшук Любові Пятроўне), настаяцельніцы рэлігійнай арганізацыі ”Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у г.Полацку Полацкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы“, – за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць, плённую працу па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны;
калектыву ўстановы ”Гомельскі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі ”Жывіца“ – за плённую дзейнасць па развіццю сістэмы медыцынскай рэабілітацыі дзяцей Гомельскай вобласці і ўкараненню с учасных тэхналогій, якія дазваляюць адаптаваць хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў у грамадстве і сацыяльным асяроддзі;
творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Выдавецтва ”Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“ – за стварэнне кніг ”Зямля сілы. Белавежская пушча“, ”Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII – XIX стагоддзяў“.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2010 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка |