Аб прысваенні М.С.Высоцкаму, П.П.Пракаповічу, В.А.Рэвяку і М.А.Савіцкаму звання ”Герой Беларусі“
За выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь прысвоіць званне ”Герой Беларусі“:
Высоцкаму Міхаілу Сцяпанавічу – генеральнаму дырэктару Навукова-інжынернага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства ”Белаўтатрактарабудаванне“ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Пракаповічу Пятру Пятровічу – Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
Рэвяку Васілію Афанасьевічу – старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва ”Прагрэс – Верцялішкі“ Гродзенскага раёна
Савіцкаму Міхаілу Андрэевічу – кіраўніку дзяржаўнай установы культуры ”Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры“
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка |