Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 верасня 2010 года падпісаў Указ № 449 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2005 года № 637".
Указ накіраваны на ўстанаўленне адзіных норм, прадугледжаных Бюджэтным кодэксам, ва Указе ад 28 снежня 2005 года № 637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (долей у статутных фондах), што знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, гаспадарчых таварыстваў і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця", а таксама на спрашчэнне разлікаў з бюджэтам.
Для ўстанаўлення адзіных норм па залічэнню часткі прыбытку, павышэння зацікаўленасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак базавага ўзроўню ў павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый камунальнай уласнасці, гаспадарчых таварыстваў, у капітале якіх ёсць доля бюджэтаў базавага і пярвічнага ўзроўняў, Указам прадугледжана, што частка прыбытку (даходу) падлягае пералічэнню ў адпаведнасці з Указам № 637 у рэспубліканскі і абласныя бюджэты, а таксама ў бюджэты пярвічнага і базавага ўзроўняў.
У мэтах спрашчэння разлікаў з бюджэтам і скарачэння колькасці плацяжоў Указам устаноўлены штоквартальны тэрмін выплаты часткі прыбытку, што падлягае пералічэнню ў бюджэт у адпаведнасці з Указам № 637 замест раней дзеючага штомесячнага тэрміну выплаты. |