Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 верасня 2010 года падпісаў Указ № 448 "Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 года № 631".
У дакуменце прадугледжана пашырыць пералік хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці, на набыццё якіх выпускнікам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прадастаўляюцца льготныя крэдыты.
Такое змяненне выпрацавана на падставе абагульнення практыкі крэдытавання маладых спецыялістаў. У сувязі з ростам матэрыяльнай забяспечанасці насельніцтва патрэбнасці выпускнікоў таксама істотна змяніліся: узнікла неабходнасць у набыцці камп'ютараў, бытавой тэхнікі. |