Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 верасня 2010 года падпісаў Указ № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці".
У мэтах лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці Указам прадугледжваецца адмена ліцэнзавання 16 відаў дзейнасці, 7 з якіх уключаюць у сябе 59 складаючых работ (паслуг), а таксама каля 60 работ (паслуг) па іншых 13 відах дзейнасці, ліцэнзаванне якіх захоўваецца; аб'яднанне двух відаў дзейнасці ў адзін.
Указ накіраваны на комплекснае рэгуляванне адносін у галіне ліцэнзавання і прадугледжвае зацвярджэнне Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці з прыкладаемым пералікам відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), і ўпаўнаважаных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый.
Палажэнне складаецца з двух раздзелаў, у першым з якіх рэгламентаваны агульныя пытанні ліцэнзавання, у другім - асаблівасці ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці.
Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года.
Пры гэтым Указам прадугледжана, што юрыдычныя і фізічныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права не прадаўжаць у перыяд з дня афіцыйнага апублікавання Указа да яго ўступлення ў сілу тэрмін дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне відаў дзейнасці або спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), якія ўключаюць толькі тыя складаючыя віды дзейнасці работы і (або) паслугі, ліцэнзаванне якіх адмяняецца. Яны могуць ажыццяўляць дзейнасць на падставе спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), выдадзеных да 1 студзеня 2011 года, пры ўмове выканання патрабаванняў, прадугледжаных Указам, да заканчэння тэрміну іх дзеяння.
Адмена патрабаванняў аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці і складаючых іх работ (паслуг), аптымізацыя парадку і скарачэнне тэрмінаў правядзення ліцэнзійных працэдур, увядзенне комплекснага рэгулявання адносін у сферы ліцэнзавання, прадугледжаныя Указам, забяспечаць зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на дзейнасць суб'ектаў гаспадарання.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |