Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 мая падпісаў Указ № 271 "Аб некаторых пытаннях вядзення банка даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана".
Дакумент накіраваны на карэкціроўку шэрага актаў Прэзідэнта ў сувязі з прыняццем Закона ад 20 верасня 2009 года "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь".
Указам урэгуляваны пытанні, звязаныя з парадкам прыняцця кампетэнтнымі органамі рашэнняў у адносінах да грамадзян, звесткі аб якіх унесены ў банк даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх часова абмежавана, да ўступлення ў сілу адпаведнага закона.
Указам таксама ўносяцца змяненні і дапаўненні ў наступныя акты Кіраўніка дзяржавы:
ва Указ ад 19 лютага 1996 года № 82 "Аб зацвярджэнні Консульскага статута Рэспублікі Беларусь", у тым ліку ў частцы прадастаўлення консулу права на прыняцце рашэнняў па пытаннях афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь беларускіх грамадзян, якія выехалі з Беларусі для часовага знаходжання за яе межамі;
ва Указ ад 17 снежня 2007 года № 643 "Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь" у частцы выкладання ў новай рэдакцыі палажэння аб банку даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх з Беларусі часова абмежавана, у сувязі са змяненнем парадку ўнясення ў банк даных звестак, яго вядзення і выкарыстання;
ва Указ ад 3 чэрвеня 2008 года № 294 "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь" у частцы ўстанаўлення дадатковых падстаў для адмовы ў выдачы пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, якімі з'яўляюцца прыняцце дзяржаўнымі органамі і іншымі юрыдычнымі асобамі рашэнняў аб часовым абмежаванні права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь і невыкананне грамадзянамі абавязкаў, прадугледжаных законам (напрыклад, невыкананне падатковых, аліментных абавязацельстваў). Акрамя таго, удакладняецца парадак выдачы і абмену пашпарта грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія хочуць выехаць на пастаяннае жыхарства за межы рэспублікі або аформіць пастаяннае пражыванне за межамі Беларусі (для тых, хто часова знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь). |