Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2010Сакавiк15-21 сакавiка
border=0 border=0 border=0
border=0 15-21 сакавiка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 75-годдзем
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада з Новым 1389 годам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Намібіі Хіфікепунье Пахамбу з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніса Зіна аль-Абідзіна бен Алі з нацыянальным святам
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Надзею Бабкіну з юбілеем
Прадаўжаецца візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу
Венесуэла ў маі 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Мэры Макаліс з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес пабывалі на пляцоўцы жылога комплексу, які будуецца ў горадзе Маракай
Для рэалізацыі сумесных праектаў Беларусі і Венесуэлы неабходны новы магутны імпульс
Венесуэла будзе пастаўляць Беларусі нафту для перапрацоўкі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Кабылкіна з заняццем пасады губернатара Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Людмілу Волчак з золатам на Х Параалімпійскіх гульнях
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з выдатнымі выступленнямі на чэмпіянаце свету членаў нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XIV рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею "Залатая шайба"
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук акадэміка Жарэса Алфёрава з 80-годдзем
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла
border=0 border=0
Венесуэла ў маі 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты18.03.2010

Венесуэла ў маі 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты ў аб'ёме да 80 тыс.т, а да канца года плануецца паставіць да 4 млн.т. Адпаведны кантракт быў падпісаны 17 сакавіка ў Каракасе пасля завяршэння перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса.

Прэзідэнты 17 сакавіка прадоўжылі размову. У час цяперашняга візіту адкрыліся новыя напрамкі беларуска-венесуэльскага ўзаемадзеяння, на якіх кіраўнікі дзяржаў сканцэнтравалі асноўную ўвагу на праведзенай сустрэчы.

Быў падпісаны пакет з 22 дакументаў аб супрацоўніцтве ў галіне нафтахіміі, прамысловасці, будаўніцтва, энергетыкі, навукі і тэхнікі. Адным з найбольш важных стала заключэнне кантракта на пастаўку нафты з Венесуэлы ў Беларусь. На працягу двух месяцаў плануецца стварыць сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па пастаўках нафты, 75 % акцый якога будзе належаць Венесуэле, 25 % - Беларусі. Сырая нафта будзе пастаўляцца праз порт Адэсы для далейшай яе перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ.

Значна рушылі наперад Беларусь і Венесуэла ў супрацоўніцтве ў газавай сферы. Падпісаны ліцэнзія на права распрацоўкі Беларуссю газавых радовішчаў і здабычы газу на шасці радовішчах у Венесуэле і дагавор аб заснаванні сумеснага прадпрыемства па аказанню сэрвісных паслуг у галіне здабычы нафты. У 2010 годзе ў Венесуэлу будзе пастаўлена 2 тыс. камплектаў газавага абсталявання, кантракт на пастаўку якіх быў падпісаны ў час работы ў Каракасе 11-13 сакавіка Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.

Да сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "Петралера БелаВенесалана" далучаны газавыя радовішчы ў раёне горада Анака. Тут праведзены ўжо вялікія падрыхтоўчыя работы. Як адзначыў Уга Чавес, у інфраструктуру прадугледжваецца ўкладанне яшчэ $1,6 млн.

У час цырымоніі падпісання дакументаў адбылося прамое ўключэнне з газавага радовішча. Прэзідэнты ў прамым эфіры пагутарылі з беларускімі і венесуэльскімі спецыялістамі, якія там працуюць.

Беларусь і Венесуэла дамовіліся таксама аб пастаўках буйной партыі беларускай тэхнікі. Так, у Венесуэлу прыбудуць 1,3 тыс. адзінак дарожнай і будаўнічай тэхнікі (МАЗ, БелАЗ, "Амкадор", МЗКЦ) на $199 млн.

У першым паўгоддзі 2010 года будзе забяспечана пастаўка беларускай тэхнікі для падземных работ і аўтапагрузчыкаў БелАЗ на суму амаль $20 млн.

Акрамя таго, падпісаны кантракт на будаўніцтва ў Венесуэле заводаў па вытворчасці тэхнікі МАЗ, разлічаных на выпуск 5 тыс. адзінак у год, і МТЗ - на 10 тыс. адзінак у год. Прадпрыемствы будуць уведзены ў строй да 1 ліпеня 2011 года. Пры гэтым беларускі бок бярэцца пабудаваць прадпрыемствы пад ключ. Кошт гэтых праектаў складзе $55 млн.

У 2011 годзе таксама будзе ўведзены ў строй буйны завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Беларускія спецыялісты ўзвядуць у Венесуэле завод па зборцы дарожнай, будаўнічай і камунальнай тэхнікі магутнасцю 3 тыс. адзінак у год і тэхнічны цэнтр па рамонту і абслугоўванню дарожна-будаўнічай, камунальнай і сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтобусаў. Месца іх будаўніцтва будзе вызначана пазней.

Беларускі бок прыме ўдзел у аснашчэнні заводаў па перапрацоўцы і загатоўцы металалому, а таксама дасць прапановы па будаўніцтву комплекснага сумеснага завода па утылізацыі акумуляратных батарэй магутнасцю 15 тыс.т у год. Для перапрацоўкі металалому будзе пастаўлена 60 адзінак спецыяльнай тэхнікі МАЗ і абсталяванне.

У Каракасе падпісаны таксама кантракт паміж БДУ і Інжынерным інстытутам Венесуэлы на суму $695 тыс.

Акрамя таго, бакі дамовіліся, што беларускія спецыялісты будуць ажыццяўляць праектаванне і будаўніцтва аграгарадка і сельскагаспадарчых вытворчых аб'ектаў у раёне Ата Педрыгаль.

Як працяг праведзенай напярэдадні ў Маракаі размовы прэзідэнтаў падпісана пагадненне аб узвядзенні ў горадзе-спадарожніку Барынас жылога раёна на 10 тыс. кватэр. У якасці дару венесуэльскаму народу беларусы пабудуюць у горадзе Маракай школу і дзіцячы сад.

Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, гэты візіт у Венесуэлу стаў гістарычным. "Венесуэла ўпершыню выходзіць з нафтай у Еўропу", - сказаў ён.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што беларусы прыйшлі ў Венесуэлу "як самыя блізкія сябры і браты". "Мы не толькі будзем здабываць нафту і газ, будаваць гарады і вёскі. Самае галоўнае - мы хочам навучыць гэтаму венесуэльскіх сяброў, - сказаў ён. - Калі мы будзем ісці хуткімі крокамі, то ў Венесуэле будуць свае спецыялісты, буйныя арганізацыі, якія будуць адбудоўваць гэту цудоўную краіну". "Мы абавязкова зробім тое, што паабяцалі", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

Венесуэльскі лідэр згадзіўся з тым, што рэалізацыю сумесных праектаў неабходна весці больш хуткімі тэмпамі. "Мы павінны паскорыць укараненне праектаў", - сказаў ён. Уга Чавес назваў візіт свайго беларускага калегі "вельмі плённым з пункту гледжання абмену вопытам".

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што ў бліжэйшы год абмяняюцца візітамі. Так, у кастрычніку бягучага года Беларусь наведае Уга Чавес, а ў 2011 годзе ў Венесуэлу прыедзе беларускі Прэзідэнт.

Як падкрэсліў беларускі лідэр, "у Беларусі ёсць што паказаць Прэзідэнту Венесуэлы і чым яго зацікавіць". Ён выказаў надзею, што да гэтага часу дзяржавы выйдуць на новы этап супрацоўніцтва, а да яго наступнага візіту ў Венесуэлу тут ужо будзе адкрыты шэраг прадпрыемстваў, "каб венесуэльцы бачылі, што беларусы - сур'ёзныя людзі".

Паводле слоў Кіраўніка беларускай дзяржавы, у час яго цяперашняга візіту ў Венесуэлу прэзідэнты дзвюх краін "абмяркоўвалі шмат ідэй і задум". "За апошнія гады мы крыху адсталі ў рэалізацыі планаў, - канстатаваў ён. - Давайце навярстаем упушчанае і тое, што планавалі зрабіць за тры гады, зробім за два, а тое, што хацелі зрабіць за два, зробім за адзін год".

"Венесуэла - гэта наш дом, наша зямля. Гэтак жа і Беларусь павінна стаць роднай зямлёй для венесуэльцаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы дамовіліся прадоўжыць размову, але ўжо ў нефармальнай абстаноўцы.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь