Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2010Сакавiк15-21 сакавiка
border=0 border=0 border=0
border=0 15-21 сакавiка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 75-годдзем
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада з Новым 1389 годам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Намібіі Хіфікепунье Пахамбу з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніса Зіна аль-Абідзіна бен Алі з нацыянальным святам
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Надзею Бабкіну з юбілеем
Прадаўжаецца візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу
Венесуэла ў маі 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Мэры Макаліс з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес пабывалі на пляцоўцы жылога комплексу, які будуецца ў горадзе Маракай
Для рэалізацыі сумесных праектаў Беларусі і Венесуэлы неабходны новы магутны імпульс
Венесуэла будзе пастаўляць Беларусі нафту для перапрацоўкі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Кабылкіна з заняццем пасады губернатара Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Людмілу Волчак з золатам на Х Параалімпійскіх гульнях
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з выдатнымі выступленнямі на чэмпіянаце свету членаў нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XIV рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею "Залатая шайба"
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук акадэміка Жарэса Алфёрава з 80-годдзем
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла
border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес пабывалі на пляцоўцы жылога комплексу, які будуецца ў горадзе Маракай17.03.2010

Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес 16 сакавіка пабывалі на пляцоўцы жылога комплексу, які будуецца ў горадзе Маракай.

Маракай знаходзіцца на поўначы Венесуэлы за 80 км ад Каракаса. Гэта важны індустрыяльны цэнтр Венесуэлы, дзе размешчаны прадпрыемствы тэкстыльнай, папяровай, тытунёвай прамысловасці. Акрамя таго, гэта цэнтр сельскагаспадарчага рэгіёну, які вырошчвае какаву, каву і тытунь.

Кіраўнікі дзяржаў заклалі памятны камень на месцы будучай забудовы.

Прэзідэнтам прадставілі праекты перспектыўных будаўнічых аб'ектаў. Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес азнаёміліся з ужо рэалізуемымі сумеснымі беларуска-венесуэльскімі праектамі. Кіраўнікі дзяржаў цёпла гутарылі з мясцовымі жыхарамі, беларускімі і венесуэльскімі будаўнікамі, якія працуюць тут, агледзелі адведзеную пад будаўніцтва жылля пляцоўку. Добрым падарункам венесуэльскім фермерам сталі 200 трактароў "Беларус", што ім перадаў Прэзідэнт Уга Чавес.

Галоўнай тэмай у час наведвання Маракая стала жыллёвае будаўніцтва і рэалізацыя сацыяльных праектаў у Венесуэле. Так, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб тым, каб у гэтым годзе спраектаваць, а з 1 студзеня 2011 года пачаць будаўніцтва на тэрыторыі базы ваенна-паветраных сіл Венесуэлы ў Маракаі. Тэрыторыя самой базы будзе значна зменшана, а свабодныя землі забудаваны жыллём, найперш для венесуэльскіх ваеннаслужачых. Акрамя таго, Уга Чавес папрасіў аб тым, каб беларускія будаўнікі падключыліся да праектаў рэканструкцыі гарадскіх кварталаў у Маракаі.

Аляксандр Лукашэнка зрабіў сустрэчную прапанову: акрамя рэалізацыі жыллёвага праекта пабудаваць па існуючых у Беларусі ўзорах перапрацоўчыя прадпрыемствы (малаказаводы, мясакамбінаты). Усе неабходныя пытанні былі вырашаны тут жа, непасрэдна на месцы будучай будоўлі. Адпаведныя задачы пастаўлены перад губернатарамі Маракая і Мінскай вобласці, а таксама перад іншымі службовымі асобамі. У хуткім часе ў Беларусь прыедзе дэлегацыя гэтага рэгіёну для азнаямлення з беларускім вопытам жыллёвага і прамысловага будаўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што беларусам не трэба распыляць свае сілы і брацца за ажыццяўленне праектаў па ўсёй Венесуэле. На яго думку, у сферы будаўніцтва неабходна сканцэнтравацца на рэалізацыі трох асноўных: узвядзенні раёна ў Каракасе, будаўніцтве жылля ў Маракаі і Барынасе.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што прадоўжаць размову 17 сакавіка.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь