Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла.
Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы са сваім венесуэльскім калегам Уга Чавесам у вузкім, а затым пашыраным фарматах.
Па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг важных дакументаў.
У планах сумеснай работы прэзідэнтаў дзвюх краін – знаёмства з тым, як на практыцы рэалізуюцца беларуска-венесуэльскія праекты ў розных сферах.
Гэта другі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу. Кіраўнік дзяржавы наведваў гэту краіну ў снежні 2007 года. |