Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 і ад 23 кастрычніка 2006 г. № 631
У мэтах ажыццяўлення эфектыўнай антыманапольнай і цэнавай палітыкі, развіцця канкурэнцыі на мясцовых таварных рынках у Рэспубліцы Беларусь п а с т а н а ў л я ю :
1. Унесці змяненні і дапаўненні ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
1.1. у падпунктах 1.12 и 1.13 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 ”Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371; 2002 г., № 91, 1/3940; 2004 г., № 142, 1/5827) словы ”ўпраўленні цэнавай палітыкі“ замяніць словамі ”ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі“ ў адпаведным склоне;
1.2. падраздзелы ”Галоўныя ўпраўленні, упраўленні (аддзелы)“ раздзелаў ”Абласны выканаўчы камітэт“ і ”Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт“ тыпавой структуры абласнога, Мінскага гарадскога, гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённага выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2006 г. № 631 ”Аб структуры, функцыях і колькасці работнікаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 179, 1/8024; 2009 г., № 302, 1/11207), дапоўніць пазіцыяй ”антыманапольнай і цэнавай палітыкі“.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ў трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасці з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
3. Гэты Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, што ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |