Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Значэнне гэтай даты блізка і зразумела любому грамадзяніну. Менавіта прыняцце і наступнае ўдасканаленне Асноўнага Закона ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Канстытуцыя - важнейшы сімвал і атрыбут суверэнітэту нашай краіны. Яна заклала асновы для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцей нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям’і.
З’яўляючыся трывалым падмуркам дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, Асноўны Закон гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на значнае павышэнне якасці жыцця людзей.
Мы па праву ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнага заканадаўства і адпавядае самым высокім міжнародным стандартам.
Упэўнены, што няўхільнае выкананне канстытуцыйных прынцыпаў стане залогам паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу беларускага народа.
Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, міру, шчасця, здароўя, ажыццяўлення ўсіх вашых задум, натхнення на далейшыя працоўныя дасягненні на карысць роднай Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка |