Дарагія суайчынніцы!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з цудоўным святам - Днём жанчын.
Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага жыцця вы праяўляеце свае лепшыя рысы - дабрыню і спагадлівасць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць. Дзякуючы вам няспынна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт.
Няхай і ў далейшым вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю прырастаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі.
Радасці вам і здароўя, узаемаразумення і згоды ў сям'і, дастатку ў доме і ўдачы.
Будзьце шчаслівыя і любімыя!
Аляксандр Лукашэнка |