Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў
У мэтах удасканалення парадку правядзення абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў п а с т а н а ў л я ю:
1. Унесці змяненні і дапаўненне ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
1.1. з абзаца шостага пункта 11 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 530 ”Аб страхавой дзейнасці“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 143, 1/7866), словы ”ў тым ліку штогод па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў,“ выключыць;
1.2. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 531 ”Аб устанаўленні памераў страхавых тарыфаў, страхавых узносаў, лімітаў адказнасці па асобных відах абавязковага страхавання“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 143, 1/7867; 2008 г., № 265, 1/10192):
1.2.1. падпункт 1.1 пункта 1 дапоўніць абзацамі пятым - сёмым наступнага зместу:
”па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў для:
страхавальнікаў - бюджэтных арганізацый у частцы выплат на карысць застрахаваных, што ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, – 0,1 працэнта;
іншых страхавальнікаў - 0,6 працэнта;“;
1.2.2. Правілы ўстанаўлення надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў і скідак з гэтых тарыфаў, зацверджаныя гэтым Указам, выкласці ў новай рэдакцыі (прыкладаюцца).
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры па рэалізацыі гэтага Указа.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з даты яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2010 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |