Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!
Ад усёй душы віншую вас з вашым цудоўным святам - Днём міліцыі.
За мінулыя дзесяцігоддзі самаадданая служба, майстэрства і прафесіяналізм многіх пакаленняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў заслужылі павагу не толькі кіраўніцтва краіны, але і ўсяго народа. Высокі ўзровень грамадскай бяспекі ўжо стаў візітнай карткай рэспублікі.
Жыццё кожнага чалавека, усяго насельніцтва Беларусі павінна праходзіць у прававым полі. Абараняючы канстытуцыйныя гарантыі і свабоды грамадзян, вы на справе даказваеце адданасць Айчыне.
Супрацоўніку міліцыі дадзена права дзейнічаць ад імя дзяржавы дзеля абароны законных інтарэсаў грамадзян. Менавіта таму такая глыбокая мера вашай асабістай адказнасці і такія сур'ёзныя патрабаванні да вынікаў работы. Перакананы - прыярытэтамі для вас заўсёды былі і застаюцца вернасць абавязку і Закону.
Дзякую за службу Радзіме. Новых вам поспехаў і дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка |