Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 38, 1/1172; 2001 г., № 100, 1/3137; 2003 г., № 67, 1/4671; 2004 г., № 37, 1/5373; № 158, 1/5917; 2005 г., № 2, 1/6115; 2007 г., № 223, 1/8874; 2009 г., № 119, 1/10688; № 146, 1/10764) наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. у пункце 1:
1.1.1. падпункт 1.3 пасля слоў "і не павінен перавышаць" дапоўніць словамі "100 працэнтаў (для шматдзетных сем'яў - да 95 працэнтаў) кошту будаўніцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей, а пры прыёмцы ў эксплуатацыю жылых дамоў (кватэр) без выканання работ, якія забяспечваюць поўную гатоўнасць жылых памяшканняў да эксплуатацыі і склад якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, –";
1.1.2. з другога сказа падпункта 1.4 словы ”– 3 працэнты гадавых“ выключыць;
1.1.3. падпункт 1.5 пасля слоў "якія пражываюць і працуюць," дапоўніць словамі "а таксама будаўніцтва жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, якое ажыццяўляецца шматдзетнымі сем'ямі,";
1.1.4. у другім сказе часткі першай падпункта 1.9 словы "70 працэнтаў (для шматдзетных сем'яў - 90 працэнтаў)" замяніць словамі "90 працэнтаў (для шматдзетных сем'яў – 100 працэнтаў)";
1.1.5. падпункт 1.11 дапоўніць абзацам трынаццатым наступнага зместу:
"грамадзяне, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы;";
1.1.6. з падпункта 1.14 другі сказ выключыць;
1.2. у пункце 8:
1.2.1. у частцы першай:
абзац трэці выключыць;
абзац чацвёрты лічыць абзацам трэцім;
абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"на крэдытныя дагаворы, па якіх грамадзянам прадастаўлены льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у жылых дамах, не ўведзеных у эксплуатацыю да 1 сакавіка 2010 г., – у частцы вызначэння велічыні льготных крэдытаў і платы за карыстанне льготнымі крэдытамі, устаноўленай з даты заключэння крэдытных дагавораў.";
1.2.2. у частцы чацвёртай словы "шматдзетным сем'ям" і "1 верасня 2007 г." замяніць адпаведна словамі "грамадзянам" і "1 сакавіка 2010 г.".
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 сакавіка 2010 г., за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Указа. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|