Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2010Кастрычнiк11-17 кастрычніка
border=0 border=0 border=0
border=0 11-17 кастрычніка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка правядзе сустрэчу з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ
Венесуэла мае намер пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю
Беларусь і Венесуэла дамовіліся аб пастаўках нафты на 2011-2013 гады
15 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю газеце "Литовский курьер"
Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес абмяркуюць перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва
Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг законаў
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага
Каментарый да Указа № 538 ад 14 кастрычніка 2010 г.
Каментарый да Указа № 540 ад 14 кастрычніка 2010 г.
Каментарый да Указа № 532 ад 13 кастрычніка 2010 г.
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацбанка Беларусі Пятра Пракаповіча
Каментарый да Указа № 531 ад 13 кастрычніка 2010 г.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам V Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД
Заводу "Гомсельмаш" прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу
Каментарый да Указа № 526.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 522 "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы"
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Хуана Карласа І з нацыянальным святам
11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй КНР Ху Цзіньтаа
border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага 14.10.2010

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка прыняў з дакладам Прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага.

На сустрэчы быў абмеркаваны шэраг буйных інвестыцыйных праектаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць працэс прадстаўлення бізнес-планаў па рэалізацыі асобных важных праектаў, дамоўленасць аб выкананні якіх дасягнута ў час яго візіту ў Кітай. У Пекіне быў падпісаны пакет дакументаў па рэалізацыі сумесных праектаў Беларусі і Кітая на агульную суму $3,5 млрд. Са снежня пачнецца фінансаванне гэтых праектаў. Прэзідэнт Беларусі таксама паставіў задачу ўжо ў бягучым годзе адпрацаваць праекты з аб'ёмам інвестыцый не меншым за $10 млрд. з крэдытнай лініі $15 млрд. Гэта датычыцца рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення, перш за ўсё, прадпрыемстваў нафтахімічнай прамысловасці. Так, у краіне ставіцца задача на працягу 2-3 гадоў давесці глыбіню нафтаперапрацоўкі да 92 %, што адпавядае лепшым заводам сусветнага ўзроўню. Акрамя таго, будуць мадэрнізаваны машынабудаўнічыя прадпрыемствы. Падрыхтавана 30 праектаў па мадэрнізацыі энергетычнай сістэмы, ёсць праекты па будаўніцтву ў краіне новых вытворчасцей.

Прэзідэнт запатрабаваў ужо ў бліжэйшы час прадставіць праекты кітайскім партнёрам.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб тых пытаннях, якія плануецца разгледзець 15 кастрычніка ў Маскве на чарговым пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Парадак дня Саўміна налічвае больш як 30 пунктаў.

У цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2010 годзе, бюджэт наступнага года, пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін за студзень-верасень, знешнегандлёвых адносін з Расійскай Федэрацыяй. У посткрызісны год Беларусь і Расія дэманструюць нядрэнныя тэмпы росту аб'ёму тавараабароту, што дае падставы разлічваць на добрыя вынікі гандлю за год. Як адзначыў Сяргей Сідорскі, на Саўміне плануецца таксама "вызначыць тыя нішы, дзе абедзве краіны могуць яшчэ прыбавіць у гандлі".

На пасяджэнні Саўміна будуць абмеркаваны і пытанні ваенна-палітычнага супрацоўніцтва, у прыватнасці якія датычацца аховы сумеснай граніцы, выхаду на рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на мінулым пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета ў Маскве па сумесных ППА і групоўках войскаў, якія забяспечваюць ахову і баяздольнасць Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, на разгляд удзельнікаў пасяджэння вынесены пытанні інавацыйнага супрацоўніцтва. Плануецца зацвердзіць мерапрыемствы на 2011-2015 гады па развіццю мікра-, біятэхналогій і іншых напрамкаў.

Будуць абмеркаваны таксама пытанні забеспячэння роўных правоў грамадзян дзвюх краін.

У другой палове дня запланавана рабочая сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі, Казахстана і Расіі, якая будзе прысвечана абмеркаванню пытанняў Мытнага саюза. Эксперты і віцэ-прэм'еры трох краін дэталёва прапрацавалі некаторыя напрамкі, пакінуўшы на разгляд прэм'ер-міністраў спрэчныя моманты ў энергетыцы і чыгуначных перавозках грузаў.

Сяргей Сідорскі далажыў Прэзідэнту, што будуць прыняты ўсе меры, каб у лістападзе-снежні выйсці на афармленне гатовых дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы.

Прэзідэнту даложана таксама аб развіцці эканомікі Беларусі за дзевяць месяцаў 2010 года. У цэлым тэмп росту ўнутранага валавога прадукту склаў 106,6 % да ўзроўню ВУП мінулага года за аналагічны перыяд, значныя тэмпы росту дэманструе прамысловасць - 110 %. У знешнім гандлі тэмп росту экспарту апярэджвае тэмп росту імпарту на 3 %. Выконваюцца заданні па будаўніцтву жылля: у студзені-верасні ўведзена больш як 5 млн. кв. м. Урад прымае ўсе меры для таго, каб выканаць сацыяльныя гарантыі па ўзроўню заработнай платы. Сёння ў эканоміцы ёсць магчымасці для таго, каб за кошт зніжэння матэрыялаёмістасці, энергаёмістасці, укаранення новых тэхналагічных мерапрыемстваў выйсці на ўзровень заработнай платы $500 у эквіваленце, забяспечыўшы пры гэтым рост прадукцыйнасці працы больш як на 9 %.

Дзяржава выконвае ўсе сацыяльныя абавязацельствы па выплаце пенсій, дапамог, а таксама іншых відах сацзабеспячэння.

Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў па актывізацыі работы ў інвестыцыйнай сферы. Цяпер прырост інвестыцый знаходзіцца на ўзроўні 9-10 %, на канец года плануецца выйсці на 25 %. Прэм'ер-міністр далажыў, што лічыць гэта магчымым, паколькі ў краіне вельмі высокая ступень гатоўнасці інвестыцыйных аб'ектаў, увод якіх плануецца ў лістападзе-снежні.

Урад упэўнены ў тым, што эканоміка да канца года значна прыбавіць у росце ВУП да існуючага сёння ўзроўню.

Горшыя тэмпы дэманструе сельская гаспадарка. Страты ў раслінаводстве з-за прыродных катаклізмаў склалі прыкладна 30 % да тых вынікаў, якія планаваліся па году.

Інфляцыя ў краіне знаходзіцца на ўзроўні 6,8 %, гэта значыць, у межах запланаваных на год параметраў.

Кіраўніку дзяржавы даложана таксама аб ходзе падрыхтоўкі да Беларускага інвестыцыйнага форуму, які пройдзе ў лістападзе ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Ва Урад паступаюць заяўкі ад патэнцыяльных замежных партнёраў. Са свайго боку Урад і аблвыканкамы абавязуюцца прадставіць на форуме значную колькасць інвестыцыйных прапаноў рэгіянальнага ўзроўню, галіновага, дзяржаўнага - ад будаўніцтва гасцініц да рэканструкцыі аўтамабільных дарог, мадэрнізацыі і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь