Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка падпісаў Указ № 538 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў".
У мэтах урэгулявання дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў Указам прадугледжваецца пашырыць паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадаставіўшы ім наступныя функцыі:
ажыццяўляць каардынацыю і кантроль за дзейнасцю таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў;
узгадняць кандыдатуры на пасаду старшынь праўленняў таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў;
выносіць на разгляд агульных сходаў таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў пытанні датэрміновага спынення паўнамоцтваў старшынь праўленняў названых арганізацый;
назначаць упаўнаважаных асоб па кіраванню маёмасцю сумеснага домаўладання ў выпадку, калі таварыствам уласнікаў або арганізацыяй забудоўшчыкаў не забяспечваецца захаванасць, утрыманне і эксплуатацыя жылых дамоў, выкананне іншых функцый.
Цяпер функцыянуюць каля 6,7 тыс. арганізацый таварыстваў уласнікаў і ЖБК, з іх больш як 3 тыс. ажыццяўляюць абслугоўванне жылых дамоў самастойна.
У адпаведнасці з Законам ад 8 студзеня 1998 года "Аб сумесным домаўладаннi" і Палажэннем аб арганізацыях забудоўшчыкаў, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года № 43, таварыствы ўласнікаў і арганізацыі забудоўшчыкаў маюць права прымаць рашэнні па любых пытаннях, якія датычацца іх дзейнасці, у тым ліку ў частцы прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг і налічэння платы за гэтыя паслугі.
Аднак, як паказала практыка, таварыствы ўласнікаў і арганізацыі забудоўшчыкаў не заўсёды абслугоўваюць свае жылыя дамы і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі. Не ўсе рашэнні, што прымаюцца імі, адпавядаюць заканадаўству, чым парушаюцца правы і свабоды грамадзян, якія пражываюць у дамах таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў.
Акрамя таго, Указам унесены дапаўненні і змяненні ва Указ ад 28 студзеня 2008 года № 43 "Аб дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў і кааператываў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабільных стаянак" у частцы ўстанаўлення абавязкаў старшынь таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў, а таксама патрабаванняў да ўзроўню іх адукацыі.
Кіраўнікі гэтых арганізацый абавязаны ажыццяўляць свае дзеянні толькі ў рамках заканадаўства, забяспечваць якаснае прадастаўленне жыллёва-камунальных паслуг, штомесячнае акумуляванне адлічэнняў на капітальны рамонт шматкватэрных жылых дамоў, праходзіць адпаведнае навучанне з наступным павышэннем кваліфікацыі не радзей за адзін раз у пяць гадоў. Старшыня павінен мець сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю (тэхнічную, эканамічную або юрыдычную), і яго кандыдатура павінна быць узгоднена мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.
Таксама Указам прадугледжваецца даць магчымасць наймальнікам па ўзгадненню з прафсаюзнымі камітэтамі вызначаць катэгорыі работнікаў, якія могуць быць уключаны ў першачарговым парадку ў фарміруемыя арганізацыі забудоўшчыкаў. Пры гэтым колькасць работнікаў гэтай катэгорыі не павінна перавышаць 20 % агульнай колькасці грамадзян, якія знаходзяцца ў наймальніка на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ўключаюцца ў фарміруемыя арганізацыі забудоўшчыкаў. |