Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка прыняў з дакладам Старшыню Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча. Кіраўніку дзяржавы даложана аб выніках работы банкаўскай сістэмы рэспублікі за студзень – верасень бягучага года.
Усё, што неабходна для рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, банкаўская сістэма выконвае ў поўным аб'ёме. Забяспечана стабільнасць у фінансавай сферы, у курсавой і крэдытнай палітыцы. Так, аб’ём выдадзеных беларускімі банкамі крэдытаў на 1 кастрычніка 2010 года ў параўнанні з аналагічнай датай 2009 года павялічыўся больш як на 36 %. Выконваецца працэнтная палітыка, паспяхова працуе плацежная сістэма.
Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб развіцці банкаўскай сістэмы Беларусі. Усе адпаведныя паказчыкі знаходзяцца ў межах, устаноўленых Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2010 год. Удасканальваецца сістэма фінансавага нагляду за дзейнасцю банкаў.
Прэзідэнту было таксама даложана аб выкананні шэрага іншых яго даручэнняў.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Нацыянальнага банка па выніках года забяспечыць выкананне ў поўным аб'ёме ўсіх паказчыкаў развіцця банкаўскай сістэма краіны. Пётр Пракаповіч запэўніў Прэзідэнта, што для гэтага ёсць усе магчымасці. |