У сувязі са смерцю народнай артысткі Расіі Валянціны Талкуновай Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні яе родным і блізкім.
"Валянціна Талкунова, прысвяціўшы ўсю сябе няспыннаму служэнню мастацтву, карысталася сапраўды ўсенароднай любоўю. Яе імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю савецкай і расійскай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.
"На беларускай зямлі Валянціна Васільеўна заваявала прызнанне як выдатная спявачка і сапраўдны сябар нашай краіны, чыя творчасць садзейнічала яднанню брацкіх народаў, умацаванню іх духоўных і культурных сувязей. Яе смерць стала незаменнай стратай для ўсіх нас", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. |