Аб павелічэнні памераў некаторых відаў стыпендый навучэнскай моладзі
1. Павялічыць з 1 студзеня 2010 г. на 10 працэнтаў памеры вучэбных стыпендый навучэнцам дзённай формы атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па асобных спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях) згодна з дадаткам.
2. У частцы другой пункта 1 Палажэння аб стыпендыях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў і вышэйшых навучальных устаноў спажывецкай кааперацыі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 1996 г. нумар 343 "Аб заснаванні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў і вышэйшых навучальных устаноў спажывецкай кааперацыі" (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1996 г., нумар 25, арт. 641; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., нумар 144, 1/5856; 2005 г., нумар 1, 1/6085), лічбы "200" замяніць лічбамі "300".
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
Дадатак да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26.02.2010 № 89
ПЕРАЛІК асобных спецыяльнасцей (напрамкаў спецыяльнасцей, спецыялізацый), пры навучанні па якіх тым, хто вучыцца па дзённай форме атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, памеры вучэбных стыпендый павялічваюцца на 10 працэнтаў
|
Код спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці, спецыялізацыі)* |
Назва спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці, спецыялізацыі) |
|
|
|
1-31 04 01-05 |
фізіка (ядзерная фізіка і тэхналогіі) |
|
1-31 05 01-01 12 |
радыяцыйная хімія |
|
1-31 05 01-01 13 |
радыяхімія |
|
1-36 04 02 04 |
электронныя сістэмы кантролю і кіравання на атамных электрастанцыях |
|
1-43 01 08 |
паратурбінныя ўстаноўкі атамных электрастанцый |
|
1-70 07 01, 2-70 02 01 34 |
будаўніцтва цеплавых і атамных электрастанцый |
|
1-100 01 01 |
ядзерная і радыяцыйная бяспека |
____________________
* Код спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці, спецыялізацыі) названы ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ”Спецыяльнасці і кваліфікацыі“. |