Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!
Прыміце мае сардэчныя віншаванні і цёплыя словы шчырай удзячнасці ў сувязі з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
У нашай краіне на развіццё аграрнай галіны накіроўваюцца значныя сродкі. І важна, што яны даюць аддачу. Нават у няпростых умовах надвор'я гэтага года сабраны добры ўраджай. Высокіх вынікаў дабіліся жывёлаводы. Устойліва развіваецца перапрацоўчая прамысловасць. Забяспечана харчовая бяспека рэспублікі.
Дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік штодзённай напружанай працы як простых работнікаў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслуговых арганізацый, фермераў, так і спецыялістаў, кіраўнікоў, вучоных-аграрыяў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і моладзі, работнікаў сацыяльнай і культурнай сферы ў вёсцы.
Выказваю вам вялікую ўдзячнасць за адданасць сялянскай справе, важкі ўклад ва ўмацаванне эканомікі і суверэнітэту Беларусі. Добрасумленная, высокапрадукцыйная праца на любым участку, у кожнай арганізацыі - галоўны рэсурс, надзейны фундамент дзяржавы, абавязковая ўмова яе працвітання.
Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прымнажаць дасягнутыя поспехі, працаваць з поўнай аддачай.
Жадаю вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог на карысць любімай Радзімы.
Аляксандр Лукашэнка |