Удзельнікам XI Міжнароднага
музычнага фестывалю
"Залаты шлягер-2009 у Магілёве"
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з адкрыццём незабыўнага свята мастацтва і дружбы - XI Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2009 у Магілёве".
На працягу ўсёй сваёй гісторыі фестываль з гонарам выконвае высакародную місію захавання пераемнасці пакаленняў і прымнажэння лепшых традыцый айчыннай і сусветнай эстрады. На яго сцэнічных пляцоўках збіраюцца самыя папулярныя артысты розных краін і музычных эпох, гучаць неўміручыя мелодыі і рытмы, якія складаюць бясцэнны залаты запас сучаснай культуры.
Прыемна адзначыць, што ў бягучым годзе гэты творчы форум атрымаў новае аблічча і ўпрыгожыў сваю праграму яркімі мерапрыемствамі многіх відаў і жанраў мастацтва, разлічанымі на дарослых і юных гледачоў. Не сумняваюся, што ён будзе цудоўным падарункам для жыхароў і гасцей Магілёўшчыны, паслужыць узбагачэнню духоўнага жыцця нашай цудоўнай зямлі, умацаванню дружбы і згоды паміж народамі.
Жадаю вам невычэрпнага натхнення, творчых дасягненняў, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях, здароўя, шчасця і выдатнага настрою.
Аляксандр Лукашэнка |