Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з нагоды дня нараджэння.
«Уласцівыя Вам якасці таленавітага кіраўніка, сапраўднага патрыёта сваёй Айчыны Вы энергічна накіроўваеце на служэнне Расіі ў імя яе працвітання і павышэння дабрабыту грамадзян», - адзначаецца, у прыватнасці, у віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне сустрэчай у Сочы ў жніўні гэтага года, якая прайшла ў атмасферы ўзаемнага даверу і разумення, і пацвердзіў гатоўнасць да далейшага дыялога ў мэтах паглыблення стратэгічных союзніцкіх адносін паміж Беларуссю і Расіяй. |