Дарагія беларусы і расіяне!
Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі - святам, якое ўжо становіцца нашай агульнай традыцыяй.
Узяты намі курс на выбудоўванне саюзніцкіх адносін заснаваны на натуральным імкненні беларусаў і расіян мірна жыць і ўзаемавыгадна супрацоўнічаць у рамках адзінай эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай прасторы.
Трынаццаць гадоў - невялікі перыяд для любога інтэграцыйнага аб'яднання. Аднак за гэты кароткі прамежак часу Беларусь і Расія зрабілі істотны крок да дасягнення галоўнай мэты - стварэння неабходных умоў для ўстойлівага развіцця нашых краін, павышэння дабрабыту і ўзроўню жыцця народаў.
Сёння практычна вырашаны пытанні, звязаныя з забеспячэннем роўных правоў беларусаў і расіян у сферах працаўладкавання і аплаты працы, адукацыі, медыцыны, выбару месца знаходжання і жыхарства.
Беларусь і Расія з адзіных пазіцый выступаюць на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абараназдольнасць і бяспеку Саюзнай дзяржавы. Актыўна развіваецца партнёрства ў галіне навукі, культуры, спорту і турызму.
Дасягнуты высокі ўзровень узаемавыгаднай прамысловай і навукова-тэхнічнай кааперацыі, мацнеюць міжрэгіянальныя кантакты. Ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу намі выпрацаваны механізм узгодненых дзеянняў па мінімізацыі яго ўплыву на эканомікі дзвюх краін.
У бліжэйшых планах - больш хуткае завяршэнне работ па выраўноўванню ўмоў для суб'ектаў гаспадарання, стварэнню рэальнага мытнага саюза без якіх-небудзь абмежаванняў і бар'ераў.
Дарагія сябры!
Толькі цеснае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах і сумеснае выкарыстанне матэрыяльных і інтэлектуальных рэсурсаў дадуць магчымасць надаць дадатковы імпульс саюзнаму будаўніцтву, змогуць гарантаваць надзейную абарону правоў і інтарэсаў беларусаў і расіян.
У гэты святочны для ўсіх нас дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і згода!
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка |