Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста Расіі Уладзіміра Матыля яго родным і блізкім.
"Уладзімір Якаўлевіч увайшоў у гісторыю кінамастацтва як вялікі рэжысёр і сцэнарыст, які валодаў яркім талентам і высокім прафесіяналізмам, - гаворыцца ў спачуванні. - Створаныя ім фільмы сталі класікай савецкага і сусветнага кінематографа, пакарылі мільёны гледачоў сваёй захапляючай сюжэтнай лініяй, душэўнасцю, глыбінёй і шчырасцю чалавечых пачуццяў".
"Мы паважалі і цанілі нашага земляка Уладзіміра Матыля як праслаўленага майстра кіно, чыё жыццё цалкам было прысвечана служэнню мастацтву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. |