Аб зацвярджэнні Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года
1. Зацвердзіць прыкладаемы Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года, падпісаны ў г.Маскве 27 студзеня 2010 г.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |