Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў Указ № 531 «Аб скліканні чацвёртага Усебеларускага народнага сходу”.
Згодна з гэтым Указам Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця прынята рашэнне аб скліканні 6-7 снежня 2010 г. у Мінску чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.
На абмеркаванне чацвёртага Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.
Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу - 2,5 тыс. чалавек, вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенню сходу. |