Хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са светлым святам Вялікадня.
Гэтымі веснавымі днямі вялікую ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыстовага адзначаюць усе хрысціяне. І гэта духоўнае яднанне прадстаўнікоў розных канфесій - праваслаўных, католікаў і пратэстантаў - напаўняе наша свята асаблівым сэнсам і прыгажосцю, служыць згуртаванню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і брацкай любові, так важных для нас сёння.
Жыць па евангельскіх запаведзях - значыць самааддана працаваць на карысць Радзімы, берагчы мір на зямлі, бескарысліва аддаваць свой клопат тым, хто ў ім мае патрэбу. Гэты маральны закон увайшоў у жыццё нашага народа. І таму Беларусь з’яўляецца прыкладам дзяржавы, дзе пануюць стабільнасць, грамадзянская згода, добрасуседства і ўзаемная павага прадстаўнікоў усіх веравызнанняў.
Няхай велікодныя дні прынясуць у вашы дамы цяпло і спакой, дапамогуць узняцца над мітуснёй і дробнымі разладамі, падораць радасць сустрэч з роднымі і сябрамі. Няхай традыцыйнае прывітанне "Хрыстос Уваскрэс!" стане сімвалам духоўнага адраджэння для кожнага.
Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, невычэрпных душэўных і цялесных сіл, шчасця і поспехаў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка |