Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2010Люты1-7 лютага
border=0 border=0 border=0
border=0 1-7 лютага border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Швейцарыю
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кароласа Папульяса з паўторным выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грэцыі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Башкортастан Муртазу Рахімава з днём нараджэння
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Новай Зеландыі Ананда Сацьянанда з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта РФ ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгора Рапоту
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага з 80-годдзем
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Махінду Раджапаксе з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Шры-Ланкі Махінду Раджапаксе з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Даркіна з нагоды заняцця пасады губернатара Прыморскага края РФ
Каментарый да Указа № 60 ад 1 лютага 2010 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі
border=0 border=0
Каментарый да Указа № 60 ад 1 лютага 2010 г.01.02.2010

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 1 лютага падпісаў Указ № 60 "Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт".

Дакумент накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, павышэнне якасці і патанненне інтэрнэт-паслуг, забеспячэнне далейшага развіцця нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.

Упершыню ў заканадаўчым акце змяшчаецца шэраг патрабаванняў, якія павінны зрабіць інфармацыю аб дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях больш даступнай. У гэтых мэтах Указам прадугледжаны абавязак дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў з пераважнай доляй дзяржавы ў іх статутных фондах размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах гэтых органаў і арганізацый, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне.

Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць свабодна і бязвыплатна атрымліваць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў яго даведачных службаў, парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца, і іншае.

Указ змяшчае шэраг палажэнняў, накіраваных на абарону аўтарскіх правоў ад пірацтва ў Інтэрнэце. Так, размяшчэнне ў Інтэрнэце літаратурных, навуковых, музычных, фатаграфічных, аўдыёвізуальных твораў, твораў выяўленчага мастацтва, іншых аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, што карыстаюцца прававой абаронай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінна ажыццяўляцца пры ўмове выканання патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах, у тым ліку са згоды іх праваўладальнікаў. Інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы сродку масавай інфармацыі, што распаўсюджваюцца праз сетку Інтэрнэт, павінны будуць мець гіперспасылку на першакрыніцу інфармацыі або на сродак масавай інфармацыі, які раней размясціў гэтыя інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы.

З павелічэннем колькасці інтэрнэт-паслуг, што аказваюцца пры дапамозе сеткі Інтэрнэт (напрыклад, продаж тавараў або выкананне работ), усё больш актуальнай становіцца праблема абароны правоў спажыўцоў. Паколькі гэты бізнес доўгі час заставаўся па-за юрыдычным полем, не было інструментаў для абароны тых, хто пацярпеў ад неналежнага ажыццяўлення такога віду камерцыйнай дзейнасці.

У сувязі з гэтым Указам замацоўваецца абавязак суб’ектаў гаспадарання, што рэалізуюць на тэрыторыі Беларусі тавары (работы, паслугі) з прымяненнем сеткі Інтэрнэт, з 1 ліпеня 2010 года ажыццяўляць гэту дзейнасць з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі.

Уводзіцца дзяржаўная рэгістрацыя гэтых сетак, сістэм і рэсурсаў, якую будуць праходзіць пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг па заяўнаму прынцыпу ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі або ўпаўнаважанай ім арганізацыі. Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі, пералік і формы дакументаў, неабходных для яе ажыццяўлення, будуць вызначаны Урадам да 1 мая 2010 года.

У мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян і дзяржавы з 1 ліпеня 2010 года пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны будуць ажыццяўляць ідэнтыфікацыю абаненцкіх устройстваў карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, весці ўлік і захоўваць звесткі аб такіх устройствах і аказаных інтэрнэт-паслугах.

Указ упершыню рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванню карыстальніка інтэрнэт-паслуг. Напрыклад, па запыту карыстальніка інтэрнэт-паслуг пастаўшчык абавязаны абмежаваць доступ абаненцкага ўстройства, што належыць гэтаму карыстальніку, да інфармацыі, змест якой накіраваны на распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў, прапаганду насілля, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2010 года.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь