Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 г. № 98
1. Унесці ў пункт 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2004 г. № 98 ”Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей за мяжой, якое ажыццяўляецца на аснове замежнай бязвыплатнай дапамогі“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 35, 1/5344; 2008 г., № 248, 1/10115) наступныя змяненні:
падпункт 1.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”1.4. на аздараўленне за мяжу выязджаюць деці ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў; “;
з часткі першай падпункта 1.5 словы ”ў адну і тую ж замежную дзяржаву не больш за тры разы, за выключэннем замежных дзяржаў, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы да 1 кастрычніка 2008 г. “ выключыць.
2. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |