За асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству "Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш" прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ № 530 падпісаў 12 кастрычніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. |