Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, брацкаму народу гэтай краіны, а таксама родным і блізкім загінуўшых у аўтакатастрофе ў Днепрапятроўскай вобласці.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб трагічнай гібелі грамадзян Украіны ў выніку аўтакатастрофы, якая адбылася ў Днепрапятроўскай вобласці", - гаворыцца ў спачуванні. |