Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:
1. Назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання на 25 красавіка 2010 г.
2. Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.
4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.
5. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|