Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
На працягу тысячагоддзяў не цьмянее сіла гэтай вялікай урачыстасці, якая напаўняе сэнсам жыццё людзей, з'яўляецца невычэрпнай крыніцай чалавекалюбства і міласэрнасці.
Ражджаство прыносіць мільёнам вернікаў радасць і надзею на перамогу сапраўднай духоўнасці і гуманізму, ачышчае думкі і пачуцці, заклікае да высакародных учынкаў, спачування і цярпення.
Мы любім і чакаем Ражджаство як самае цудоўнае свята, якое нагадвае аб непарыўнай сувязі пакаленняў, велічы мацярынскай любові, неабходнасці клапаціцца аб сваіх блізкіх. Гэтымі зімовымі днямі з агнямі ўбраных ёлак і боем званоў у сем'ях усталёўваецца атмасфера згоды і ўзаемаразумення, якая сагравае сэрцы ўвесь наступны год. А цудоўная традыцыя дапамогі тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, набывае новы змест і пабуджае рабіць дабро.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту. Няхай Ражджаство падорыць добры настрой і цяпло дружбы. Няхай дастатак і ўзаемапавага паселяцца ў кожным доме.
Светлага Ражджаства, дарагія сябры!
Аляксандр Лукашэнка |